Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » САФОНАЎ (САФОНОВ) Аляксандр Карпавіч 

САФОНАЎ (САФОНОВ) Аляксандр Карпавіч

[1888, в. Радомль Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Радомля Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (?). Служыў ва Успенскай царкве ў роднай вёсцы. Арыштаваны 5.2.1930. Асуджаны 10.4.1930 з шэрагам інш. святароў Магілёўскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.8.1989 Магілёўскай абл. пракуратурай. Асабовая справа С. № 10412-сн захоўваецца ў  архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Таксама рэпрэсаваны брат С. селянін-аднаасобнік Сафонаў Пётр Карпавіч (н. ў 1891). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.7.1992 Магілёўскім абл. выканкамам.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".