Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » САУЛЬСКІ (САУЛЬСКИЙ) Яўгеній Далматавіч
[24.11.1882, Магілёў — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя і 28.6.1906 (або 22.7.1906) прызначаны настаяцелем у Раства-Багародзіцкую царкву в. Любінічы Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. З 1915 служыў у Свята-Троіцкім храме в. Мхінічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл. У 1930-я г. ў Спаса-Праабражэнскай царкве ў Шклове, цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Арыштаваны 29.4.1935 у в. Трыбушкі Шклоўскага р-на. Абвінавачваўся ў «антысавецкай дзейнасці». Асуджаны не быў. Вызвалены 27.5.1935. Зноў арыштаваны ў верас. (?) 1937 у Магілёве. 28.9.1937 прыгавораны тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» з шэрагам святароў Магілёўскай епархіі да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (групавая, № 5051; захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 27.5.1935 пастановай Магілёўскага раённага аддзела НКВД БССР, па другой (групавая, № 9171) 9.4.1966 Магілёўскім абл. судом.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.