Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » САСФЕН (АЛЯКСЕЕНКА)
[Сяргей Паўлавіч; 1868, в. Заванары Віцебскай губ. — 26.10.1930], манах. У 1905—23 паслушнік Нова-Афонскага Сімона-Кананіцкага манастыра (Абхазія). У крас. 1930 арыштаваны і этапаваны ў Новарасійскую турму АДПУ. Праходзіў па справе «манархічнай паўстанцкай арганізацыі імяслаўцаў, якая дзейнічала ў 1927—30 у даліне Псоў і на возеры Рыца». Асуджаны 8.10.1930 за «контррэвалюцыйную прапаганду і арганізацыйную дзейнасць, накіраваную на падрыхтоўку і правядзенне контррэвалюцыйных злачынстваў» да ВМП. Расстраляны 26.10.1930 на гарадскіх могілках, што на старых каменаломнях у Новарасійску. Рэабілітаваны 27.7.1990.
Кр.: www.kuz.pstbi.ccas.ru.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.