Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » САС-АЛЯШКЕВІЧ (САС-ОЛЕШКЕВИЧ) Васілій Мікалаевіч 

САС-АЛЯШКЕВІЧ (САС-ОЛЕШКЕВИЧ) Васілій Мікалаевіч

[1860 ці 1861, в. Баркалабаў (Баркулабаў) Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Баркалабава Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 28.9.1937, Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў юнкерскае вучылішча. У 1900—10-я г. настаяцель Казанскага храма ў роднай вёсцы. Арыштаваны 8.3.1930. Асуджаны 21.3.1930 з шэрагам святароў Магілёўскай епархіі, старастам і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную агітацыю» дa 3 гадоў ППК умоўна. Пераехаў у Клімавічы Магілёўскай вобл. Служыў настаяцелем у Міхайлаўскай царкве. Зноў арыштаваны 4.8.1937. Прыгавораны 7.9.1937 са святаром Нікіфарам Валуськам і інш. тройкай НКВД за «антысавецкую прапаганду» дa ВМП. Расстраляны. Па першай справе (групавая, № 10362-сн) і па другой (№ 13903-сн) рэабілітаваны адпаведна 20.7.1989 і 21.11.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".