Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » САРАКАЛЕТАЎ (СОРОКОЛЕТОВ) Парфірый Іванавіч
[1892, Горкі Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 7.4.1938, Мінск, турма НКВД], абнаўленчы святар. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Аршанскае гарадское вучылішча, духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай (?) царквы ў Горках. Быў жанаты, меў пяцярых непаўналетніх дзяцей. Арыштаваны 28.6.1931. Абвінавачваўся як «удзельнік кулацка-царкоўнай групы, у правядзенні антысавецкай работы, арганізацыі масавага выступлення сялян». Асуджаны 27.8.1931 калегіяй АДПУ дa 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 1.3.1938 у Горках па адрасе: вул. Куйбышаўская, д. 8. Прыгавораны 14.3.1938 тройкай НКВД за «выказванні тэрарыстычных намераў у адрас членаў урада і пагрозы расправай камуністам» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 10444-сн; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 31.8.1989 Магілёўскай абл. пракуратурай, па другой 4.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.