Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » САРАКАЛЕТАЎ (СОРОКОЛЕТОВ) Міхаіл Васілевіч 

САРАКАЛЕТАЎ (СОРОКОЛЕТОВ) Міхаіл Васілевіч

[1868, мяст. Уваравічы Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. — ?], протаіерэй. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля, брат Канстанціна Васілевіча Саракалетава*. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Пакроўскім храме в. Кляпіна Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Кармянскі р-н Гомельскай вобл. З 1912 настаяцель Уваскрасенскай царквы в. Зубрэвічы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 19.2.1930. Асуджаны 12.3.1930 са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Леанідам Кліндуховым, Пятром Мамыкам, Дзімітрыем Розавым і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 28.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа С. № 20988-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии.


* Скончыў духоўную семінарыю. У 1900—10-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы ў мяст. Уваравічы.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".