Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » САМЦЭВІЧ (САМЦЕВІЧ) Раман Грыгор’евіч
[1883, Барысаў Мінскай вобл. — 10.3.1938, Барысаў, турма НКВД]. Беларус. З сям’і рабочага. Член царкоўнага савета Андрэеўскай царквы ў Барысаве. Падчас арышту працаваў на лесазаводзе імя Молатава. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 5.2.1938 у Барысаве па адрасе: вул. Камсамольская, д. 156. Асуджаны 14.2.1938 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай групы царкоўнікаў» і за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 1.6.1957 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Групавая справа С. і інш. № 10397-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.