Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » САМОЙЛІК (САМОЙЛИК) Сцяпан Ігнатавіч 

САМОЙЛІК (САМОЙЛИК) Сцяпан Ігнатавіч

[1897 (паводле інш. звестак 1907), в. Грабяні Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер тэрыторыя Польшчы — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў псаломшчыкам у царкве в. Дубічы (?), цяпер Ваўкавыскі р-н Брэсцкай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра непаўналетніх дзяцей. Арыштаваны 6.4.1940. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 26.8.1990 як «сацыяльна-небяспечны элемент» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. 12.7.1989. Асабовая справа С. № 9268-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".