Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » САМОЙЛІК (САМОЙЛИК) Данііл Фадзеевіч 

САМОЙЛІК (САМОЙЛИК) Данііл Фадзеевіч

[1901, в. Грабяні Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер тэрыторыя Польшчы — ?], ігумен. З 1922 у Дубненскім (цяпер Валынская вобл., Украіна), з  1925 ва  Успенскім Жыровіцкім манастырах. Рукапаложаны ў іерадыякана, затым у іераманаха. У  1935—44 служыў на Брэстчыне. Арыштаваны ў ліп. 1945. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД да 20 гадоў ППК. Вызвалены ў пачатку 1955. Вярнуўся на радзіму. У крас. 1955 мітрапалітам Мінскім і Беларускім Піцірымам прызначаны настаяцелем Ільінскай царквы в. Міхайлоўшчына Ашмянскага р-на Гродзенскай вобл.

Літ.: Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 1. С. 164. Гродно, 2000.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".