Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » САМІНІЧ (СОМИНИЧ) Васілій Іванавіч
[1894, мяст. Дуброўна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. настаяцель Уваскрасенскай царквы в. Жданавічы, цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 9.2.1930. Асуджаны 22.3.1930 з актыўнымі прыхаджанамі Мікалаем Біруковым, Мікалаем і Сцяпанам Бурдзілоўскімі (Будзілоўскімі), Пятром Вайтовым, Пятром Казловым, Іванам Калтыгіным, Раманам Лукашовым, Адамам і Сцяпанам Нядзвецкімі, Емяльянам Плаксіным, Цімафеем і Мікалаем Рыжанковымі, Міхасём Храмцовым, Нікіфарам Юр’евым асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 10 гадоў ППК. Этапаваны, хутчэй за ўсё, у адзін з Паўночных канцлагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.7.1964 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа С. і інш. № 8858 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: БНДУЦЭД.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.