Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » САКАЛОЎ (СОКОЛОВ) Віталій Іванавіч
[13.8.1880, в. Кішчына Слабада Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 11.4.1938, ГУЛАГ]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Скончыў царкоўна-прыходскае вучылішча. З 1920 настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы в. Пагост Ігуменскага пав., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл., узнагароджаны набедранікам. У 1930-я г. — садавод-пчаляр калгаса «Камунар» Бярэзінскага р-на. Арыштаваны 11.11.1937. Асуджаны 19.11.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Байкала-Амурскі канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю (г. Свабодны). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 18.4.1989. Асабовая справа С. № 22550-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.