Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » САКАЛОЎ (СОКОЛОВ) Аляксандр Аляксандравіч 

САКАЛОЎ (СОКОЛОВ) Аляксандр Аляксандравіч

[23.11.1917, Гомель — 15.11.2000]. З сям’і служачых. Бацька працаваў у Лясным ведамстве, маці загадвала бібліятэкай. Падчас грамадзянскай вайны сям’я С. пераехала ў Вільню. Скончыў рускую гімназію імя А.Пушкіна. З 1935 і да пачатку 2-й сусветнай вайны вучыўся на багаслоўскім ф-це Варшаўскага ун-та. 6.8.1939 епіскапам Гродзенскім і Навагрудскім Савам (Саветавым) рукапаложаны ў дыякана, прызначаны ў Віленскі кафедральны сабор. 7.3.1942 епіскапам Ковенскім, вікарыем Літоўскай епархіі Даніілам (Юзьвюком) рукапаложаны ў іерэя і накіраваны ў сабор у Дзвінску, цяпер Даўгаўпілс, Латвія. Потым служыў у Вільнюсе, Каўнасе, Укмерге, Зарасаі Літоўскай епархіі. Узнагароджаны камілаўкай (1944). У 1945 арыштаваны і асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. З 1955  — псаломшчык-рэгент Омскага храма. З 1959  — чытальнік Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора. З 1965 — рэгент саборнага хора ў Петрапаўлаўску (Казахская ССР). З 1967 служыў у  Ільінскім храме мяст. Радашковічы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. 7.3.1978 мітрапалітам Мінскім і Беларускім Антоніем (Мельнікавым) прызначаны настаяцелем Мікалаеўскай царквы в. Чарэсы Мёрскага р-на Віцебскай вобл. У 1980 служыў у Благавешчанскім храме в. Забрэжжа Валожынскага р-на Мінскай вобл. З 1981 другі святар Пакроўскай царквы ў Маладзечне. У 1985 вярнуўся ў Благавешчанскі храм на Валожыншчыне. З 1995 за штатам.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 576.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".