Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » САВІЦКІ (САВИЦКИЙ) Яраслаў Ісакавіч 

САВІЦКІ (САВИЦКИЙ) Яраслаў Ісакавіч

[28.3.1882, в. Пухлае Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Польшча — 8.12.1937, Масква, турма НКВД], протаіерэй. З сям’і дыякана. Пасля сканчэння духоўнай семінарыі (1903) працаваў настаўнікам. Праз некалькі месяцаў зацверджаны на пасаду псаломшчыка. У 1905 рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Чырвонастоцкім Гродзенскім Раства-Багародзіцкім жаночым манастыры (цяпер тэрыторыя Польшчы). У 1906 ажаніўся з Вольгай Фёдараўнай (н. ў 1883), меў сыноў: Леаніда, Георгія (1907), дачку Ніну (1911). У пачатку 1-й сусветнай вайны пераехаў у Екацярынінскую пустынь Падольскага пав. Маскоўскай губ. (цяпер каля Віднага), дзе ў той час знаходзіўся мужчынскі манастыр. У 1929 пасля закрыцця манастыра служыў у храме св. мучанікаў Флора і Паўла с. Ям Падольскага р-на. Арыштаваны ў 1933. Асуджаны да 5 гадоў ППК, але справа была настолькі груба сфабрыкаваная, што неўзабаве Маскоўскі гарадскі суд адмяніў прысуд. Зноў арыштаваны 27.11.1937. Прыгавораны 1.12.1937 тройкай УНКВД па Маскоўскай вобл. за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.7.1989. У жн. 2000 Архіерэйскім Саборам РПЦ прылічаны да ліку новамучанікаў Расійскіх.

Кр.: Бутовский Полигон; Головко Л.А., Трофимов А.А. Житие Преподобномученика Иоасафа и Священномученика Ярослава. М., 2002.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".