Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » САВІЦКІ (САВИЦКИЙ) Міхаіл Львовіч
[1869, в. Новая Лебяда (Мураваная) Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. — 17.9.1937, Слуцк, турма НКВД], протаіерэй. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1894). З 1898 настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Поўбераг Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. З 1906 служыў у Петра-Паўлаўскай царкве в. Вялікія Жухавічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. З лют. 1915 настаяцель Мікалаеўскай царквы ў мяст. Старобін Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 6.8.1937. Асуджаны 10.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 2.3.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа С. № 21195-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
8.9.1937 у Разані па адрасе: вул. Фрунзе, д. 4, кв. 2. арыштаваны настаўнік Разанскай спецыяльнай школы № 15 Савіцкі Вадзім Міхайлавіч (н. ў 1903 у в. Паўбераг), сын Міхаіла Савіцкага. 19.10.1937 асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР за «сістэматычную антысавецкую агітацыю і контррэвалюцыйную прапаганду сярод насельніцтва» да ВМП. Расстраляны ў Маскве на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава» 21.10.1937. Рэабілітаваны 16.1.1989. Асабовая справа С. захоўваецца ў архіве УФСБ Разанскай вобл. Расіі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; Бутовский Полигон; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.