Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » САБІЛА (САБИЛЛО) Еўдакім Міхайлавіч 

САБІЛА (САБИЛЛО) Еўдакім Міхайлавіч

[29.7.1904, Мінск — 1964]. Беларус. З сям’і службоўца. Скончыў адукацыйную школу пры Мінскай духоўнай семінарыі (1916), СШ (1921). Служыў іпадыяканам у Мінскім Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы. У 1925 мітрапалітам Мінскім і Беларускім Мелхіседэкам (Паеўскім) рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Мінскім кафедральным саборы. З 1925 настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы в. Ахоцічы Бабруйскага пав., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. Узнагароджаны камілаўкай (1926), нагрудным крыжам (1929). У 1930—34 працаваў маляром у «працоўным лагеры тылаапалчэння». Адрокся ад сана свяшчэннаслужыцеля (1934). У 1935—41 вадзіцель Мінскага гарадскога аддзела народнай адукацыі пры Мінскім гарадскім савеце. Быў жанаты, гадаваў дачку Тамару (н. ў 1941). Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў на біржы працы. З другой паловы 1944 у Чырвонай арміі, на фронце. З 1945 нарыхтоўшчык «ОРСа» ў мяст. Узда Мінскай вобл. У 1948—50 служачы «Белгалоўснаба» ў Мінску. Арыштаваны органамі МДБ 14.3.1950. Абвінавачваўся ў «здрадзе радзіме». Асуджаны да 15 гадоў ППК. Вызвалены пастановай Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 1.9.1956 са зняццем судзімасці. У 1955—56 працаваў майстрам у арцелі інвалідаў імя Гастэла. 31.7.1956 мітрапалітам Мінскім і Беларускім Піцірымам (Свірыдавым), які не ведаў пра адрачэнне С. ад сана, прызначаны настаяцелем Свята-Троіцкай царквы в. Целушы Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. Узведзены ў сан протаіерэя (1957).

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 494.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".