Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » САБАЛЕЎСКІ (СОБОЛЕВСКИЙ) Іаан Грыгор’евіч
[1891, в. Харлапава Дрысенкага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту дыякан Крыжаўздзвіжанскай царквы ў Лунінцы Брэсцкай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 6.8.1940. Асуджаны 9.1.1941 са святаром Антонам Семашкевічам паводле пастановы калегіі НКВД як «агент польскай разведкі, член ПАВ і за «антысавецкую агітацыю» дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Іжэмскі канцлагер НКВД Вызвалены 27.8.1949 (?). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.7.1989 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа С. № 9608-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
16.7.1935 у в. Харлапава арыштаваны селянін-аднаасобнік, бацька чацвярых дзяцей Сабалеўскі Мяфодзій Грыгор’евіч (н. ў 1896 у в. Харлапава), брат Іаана Сабалеўскага. 2.11.1935 асобай нарадай пры НКВД асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Яго асабовая справа № 23392-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл. Рэабілітаваны 25.5.1993 Вярхоўным судом Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.