Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » РУБАН Філіп Канстанцінавіч 

РУБАН Філіп Канстанцінавіч

[1893, в. Поплава Мінскай губ. — 1954], протадыякан. Беларус. З сям’і службоўца. Здаў экзамен на званне псаломшчыка і 13.12.1914 накіраваны ў Спаса-Праабражэнскі храм в. Язвінка Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. У 1915 мабілізаваны ў войска. Пасля сканчэння ваеннай школы, накіраваны на фронт у 208-ы Ларыйскі полк. Паранены. Пасля лячэння вярнуўся ў Спаса-Праабражэнскі храм. Увосень 1924 вытрымаў экзамен на званне дыякана і накіраваны на службу ў Пружаны, потым у Пінск. З кастр. 1934 протадыякан Гродзенскага кафедральнага сабора. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 13.12.1944. Асуджаны 7.6.1945 за «ўдзел у антысавецкай арганізацыі» і «пасобніцкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. З канцлагера вызвалены смяротна хворым. Памёр неўзабаве пасля вяртання на радзіму. Рэабілітаваны 8.10.1992 Гродзенскім абл. судом. Асабовая справа Р. № п-15357 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр.: НАРБ, іКБР; БНДЦЭД; Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 1. Гродно, 2000. С. 257; Яго ж. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 2. Гродно, 2005. С. 94.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".