Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » РОВІН (РОВИН) Даменціян Пракопавіч 

РОВІН (РОВИН) Даменціян Пракопавіч

[1870, в.  Халопенічы Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — ?], царкоўнаслужыцель. Беларус. З мяшчанскай сям’і. У 1920-я г. служыў у царкве в. Зазерыца Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. Меў двое дзяцей. Арыштаваны 28.2.1930 у в. Доўжыца Чашніцкага р-на. Асуджаны 16.6.1930 з шэрагам інш. святароў Полацка-Віцебскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3  гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Р. і інш. № 21074-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Дзяржаўны архіў Віцебскай вобл., ф. 152, в. 5, с. 2, л. 5, 18, 19.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".