Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » РЖАВУЦКІ (РЖАВУЦКИЙ) Пётр Сцяпанавіч
[1867, в. Баханы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл. — 22.4.1938, Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля, верагодна, брат Аляксія Ржавускага. Скончыў духоўную семінарыю. З 1915 настаяцель Міхайлаўскай царквы ў в. Язёры Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 2.3.1938 у Магілёве. Асуджаны 14.3.1938 тройкай НКВД за «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 2.9.1961 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа Р. і інш. № 7486-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.