Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » РАХАНАЎ (РАХАНОВ, РОХАНОВ) Міхаіл Мікалаевіч 

РАХАНАЎ (РАХАНОВ, РОХАНОВ) Міхаіл Мікалаевіч

[1880 ці 1881, Віцебскі пав. — ?], актыўны прыхаджанін Богаяўленскага храма ў Дарагамілаве Маскоўскай губ. Арыштаваны 7.4.1922 у Маскве па «справе аб супраціве канфіскацыі царкоўных каштоўнасцей». Асуджаны 8.5.1922 Маскоўскім рэвалюцыйным трыбуналам да ВМП. 27.5.1922 на пасяджэнні прэзідыума УЦВК па справе «царкоўнікаў» расстрэл заменены на 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".