Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » РАМАНОЎСКІ (РОМАНОВСКИЙ) Пётр Васілевіч 

РАМАНОЎСКІ (РОМАНОВСКИЙ) Пётр Васілевіч

[1891, в. Вялікае Сяло Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — ?], селянін-аднаасобнік. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту псаломшчык царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 20.2.1932 з настаяцелем царквы Дзімітрыем Мірашнічэнкам, актыўнымі прыхаджанамі Трафімам Міхнеевым, Аляксандрам Раманоўскім (братам Р.), Яфімам Халадком. Асуджаны калегіяй АДПУ 15.4.1932 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".