Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » РАКАЎ (РАКОВ) Міхаіл Дзмітрыевіч
[1888 або 1893 — 1947 (?), ГУЛАГ], іерэй. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. З 1914 псаломшчык Ціханаўскай царквы в. Івакі Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл., потым Пакроўскага храма в. Целяшы Гомельскага пав., цяпер Гомельскі р-н, Міхайлаўскай царквы в. Гадзілавічы Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н. Рукапаложаны ў іерэя. Служыў на Гомельшчыне. З 1923 настаяцель храма в. Камень Рагачоўскага пав., потым царквы в. Азершчына Рэчыцкай акругі, цяпер Рэчыцкі р-н, Раства-Багародзіцкага храма в. Сведскае Рэчыцкага р-на, Уся-Свяцкай царквы в. Старое Сяло Рагачоўскага р-на, Раства-Багародзіцкага храма ў мяст. Свержань Рагачоўскага р-на. Апошняе месца служэння — Пакроўская царква в. Рэпкі Рагачоўскага р-на. Арыштаваны пасля закрыцця храма ў 1937. Асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Жонка Р. Наталля Канстанцінаўна засталася адна з 4 непаўналетнімі дзецьмі.
Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 343.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.