Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » РАЖКОЎ (РОЖКОВ) Філіп Восіпавіч
[1869 — ?], дыякан. Беларус. Атрымаў хатнюю адукацыю. Служыў у адной з цэркваў Магілёўскай епархіі. У 1910-я г. сакратар аддзялення «Союза русского народа» ў мяст. Стрэшын Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл. У 1920-я г. жыў у в. Нівы Рагачоўскага пав., цяпер Жлобінскі р-н. Быў жанаты, меў шэсць дзяцей (з іх трое непаўналетніх). У 1930 асуджаны як кулак да высылкі з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.