Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » РАДЧАНКА (РАДЧЕНКО) Навум Мікалаевіч
[1885, в. Стара-Юркавічы (Старыя Юркавічы) Гомельскага пав. Магілёўскай губ. — ?], абнаўленчы протаіерэй. Беларус. У 1910-я г. выкладаў у 2-класнай Баранаўскай царкоўна-прыходскай школе Гомельскага пав., цяпер Чарнігаўская вобл., Украіна. У 1920-я г. настаяцель Свята-Духавай царквы в. Сава Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 15.11.1929. Асуджаны 3.1.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага савета БССР. Групавая справа Р. і інш. № 10818 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.