Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » РАДЗІМІНСКІ (РАДЗИМИНСКИЙ) Іаан Лявонцевіч
[1873, в. Бабінічы (Бабонічы) Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебскі р-н — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (?). З 1906—07 настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Казловічы Віцебскага пав., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. У 1920-я г. настаяцель Ільінскага храма в. Мішневічы Віцебскага пав., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 28.11.1929. Асуджаны 13.1.1930 з шэрагам інш. святароў асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа Р. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.