Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » РАДЗІВІНОВІЧ (РАДЗИВИНОВИЧ) Канстанцін
[1886, в. Кабылянка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Знаменка Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл. — ?], протаіерэй. Беларус. Сын Дзіянісія Радзівіновіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1911). Служыў павятовым назіральнікам Навагрудскага вучылішчнага савета ад епархіяльнага ведамства. З 1914 настаяцель Міхайлаўскага храма ў мяст. Зембін Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер вёска Барысаўскага р-на Мінскай вобл. З 1917 благачынны цэркваў 4-й акругі Барысаўскага пав. Арыштаваны 8.4.1933. Асуджаны 19.7.1933 са святарамі Мінскай епархіі Уладзімірам Дзелякторскім, Васіліем Парфёнчыкам, Пятром Ражко, Канстанцінам Семянюком, Мікалаем Тарановічам, старастам Данілам Сяліцкім, актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Пакаранне адбываў на будаўніцтве канала Масква-Волга. Пасля вызвалення жыў у Магілёве. З кастр. 1941 настаяцель Трох-Свяціцельскай царквы (цяпер кафедральны сабор) у Магілёве. Тамсама служыў пасля вайны. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Р. і інш. № 27206-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; www.petergen.com.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.