Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » РАДАНЕЖСКАЯ (РАДОНЕЖСКАЯ) Ефалія Аляксандраўна 

РАДАНЕЖСКАЯ (РАДОНЕЖСКАЯ) Ефалія Аляксандраўна

[1906, Омск — ?], навучэнка. Дачка Аляксандра Раданежскага*. Падчас арышту студэнтка 2-га курса Віцебскага медыцынскага інстытута. Арыштавана 18.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Вінчэўскага (?), д. 21. Асуджана тройкай НКВД 25.9.1937 за «дзейнасць у складзе контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Вызвалена і рэабілітавана 15.3.1940. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Р. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


* Н. ў студз. 1876 у в. Іванаўскае Ардатаўскага пав. Ніжагародскай губ. У сям’і святара. Скончыў Ніжагародскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1900). Служыў у вясковых храмах Какчатаўскага пав. З 1906 у розных храмах Омска. З 1914 протаіерэй Омскага Ільінскага кафедральнага сабора. Арыштаваны 24.9.1931. Асуджаны асобай нарадай ДПУ 3.14.1932 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў Марыінскае аддзяленне Сіблага. Вызвалены датэрмінова 22.8.1933 як інвалід (адняліся ногі). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 1.7.1989.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".