Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » РАДАКОЎСКІ (РОДАКОВСКИЙ) Аляксандр 

РАДАКОЎСКІ (РОДАКОВСКИЙ) Аляксандр

[1876, мяст. Лахва Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл. — ?]. Беларус. Сын Кірылы Радакоўскага*. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1900). Служыў ва Успенскай царкве в. Новы Двор Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. З 1914 настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Івань (Іванаўскія Агароднікі) Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 9.2.1930. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі. Асуджаны 23.2.1930 з Пятром Грудзінскім, Валерыянам Навіцкім і інш. асобай нарадай пры АДПУ як «кіраўнік антысавецкай арганізацыі» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Р. і інш. (усяго каля 10 чалавек) № 23827-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии.


* Скончыў Пінскае духоўнае вучылішча. У 1870 — 1900-я г. псаломшчык храма мяст. Лахва Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Лунінецкі р-н Брэсцкай вобл.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".