Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » НЯМШЭВІЧ (НЕМШЕВИЧ, НЯМШЕВИЧ) Яраслаў
[1874, в. Барань Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 24.5.1959, Бабруйск], протаіерэй. Сын Пятра Нямшэвіча* . Скончыў духоўнае вучылішча. Служыў псаломшчыкам, з 1900 дыяканам у Пакроўскай царкве ў мяст. Турэц Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Галынка (тагачасны паштовы адрас: ст. Свіслач) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл., Свята-Троіцкай царквы в. Цялуша Бабруйскага пав., цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 5.9.1935. Асуджаны да 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. З 1944 зноў служыў святаром.
Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; www.petergen.com.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.