Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » НАЎРОЦКІ (НАВРОЦКИЙ) Мікалай Аляксандравіч
[1887, в. Ольша Аршанскі пав. Магілёўскай губ. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1910). З 1911 настаяцель Міхайлаўскай царквы в. Сідаравічы Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Магілёўскі р-н. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 14.9.1929. Асуджаны 4.11.1929 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.10.1992 пракуратурай Магілёўскай вобл. Асабовая справа Н. № 15299 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.