Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » НАУМОВІЧ (НАУМОВИЧ) Нікан Якаўлевіч
[24.3.1903, в. Мілевічы Мазырскага пав. Мінскай губ. — 29.6.1983], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў вышэйшае пачатковае вучылішча ў мяст. Леніна Пінскага пав. Мінскай губ. (1914 ці 1919), вытрымаў экзамен на званне псаломшчыка пры Пінска-Навагрудскай духоўнай кансісторыі (5.4.1922). Прызначаны служыць у царкву в. Новая Чэрвішча тагачаснага Камень-Кашырскага р-на, цяпер Украіна. Ажаніўся з Яўгеніяй Кіпрыянаўнай Неслухоўскай (н. 22.9.1922), меў дачку Галіну (12.11.1929), сыноў Генадзя (1923), Георгія (5.5.1927). З 9.7.1936 псаломшчык Мікалаеўскага храма в. Бучын Любяшоўскага р-на Валынскай вобл., Украіна. У 1940—41 выкладаў у Бучынскай вясковай школе. У 1941—44 працаваў на сельскай гаспадарцы ў мяст. Любяшоў. Са студз. 1945 прыслужваў у Любяшоўскім храме. 25.5.1945 епіскапам Валынскім і Ровенскім Мікалаем рукапаложаны ў дыякана, 29.5.1945 — у святара. Прызначаны настаяцелем Мікалаеўскай царквы в. Бучын. З 10.3.1948 служыў у Пакроўскім храме в. Дзеравок Любяшоўскага р-на. Арыштаваны ў ліст. 1948. Асуджаны да 15 гадоў ППК. Вызвалены 9.10.1956 па амністыі. З канцлагера выйшаў інвалідам. Пахаваны ў в. Старыя Мілевічы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. Асабовая справа Н. захоўваецца ў архіве пракуратуры г. Луцка Валынскай вобл., Украіна.
Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 537.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.