Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » МАТЛАХАЎ (МАТЛАХОВ) Яўстрацій Георгіевіч
[1877, в. Вугольшчына Магілёўскага пав., цяпер Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], святар. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Да арышту служыў у прыпісной царкве в. Літвягі Сенненскага пав. Віцебскай губ. Арыштаваны 26.2.1932. Асуджаны 3.9.1932 тройкай НКВД за ўдзел у «контррэвалюцыйнай групоўцы» і «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 прэзідыумам Вярхоўнага суда СССР. Групавая справа М. і інш. № 10669 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.