Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » МАЛЕЙ Пётр Іосіфавіч
[1890, в. Сар’янскае Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер в. Сар’я Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту настаяцель Георгіеўскай царквы ў мяст. Асвея Верхнядзвінскага р-на. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 21.1.1933 у в. Вялікая Дзехцерава тагачаснага Дрысенскага р-на Віцебскай вобл. Асуджаны 3.3.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 11.9.1989. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.