Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » МАГДАЛІНА (КУНІЦКАЯ)
[Марыя Дамінікаўна; 1887, в. Слабодка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — ?], манахіня, сястра Марфы Куніцкай. У пачатку 1920-х г. прыхаджанка Іаанаўскага манастыра. У 1929 тайна прыняла манашаскі пострыг. Арыштавана 9.1.1932. Асуджана 22.3.1932 да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Цемнікаўскі канцлагер АДПУ. Вызвалена 22.3.1933 датэрмінова з пазбаўленнем правоў жыць у 12 вызначаных местах. Далейшы лёс невядомы.
Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.