Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » ЛУШЧЫКАЎ (ЛУЩИКОВ) Іван Яфімавіч
[1884, Магілёў — 1.10.1938, Магілёў, НКВД], царкоўнаслужыцель. Беларус. З духоўнага саслоўя. Служыў у адным з храмаў Магілёўскай епархіі. Арыштаваны 1.3.1938. Асуджаны 21.9.1938 тройкай НКВД як «удзельнік шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.12.1957 трыбуналам БВА. Групавая справа Л. і інш. № 5070 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.