Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » ЛУКАШЭВІЧ (ЛУКАШЕВИЧ) Міхаіл
[1870, в. Далматаўшчына Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — ?] протаіерэй. Беларус. Сын Лаўрэнція Лукашэвіча . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1893). З 1900 павятовы назіральнік царкоўна-прыходскіх школ пры Слуцкім Свята-Мікалаеўскім саборы. Узнагароджаны набедранікам (да 1904), скуф’ёй, нагрудным крыжам, санам протаіерэя (1914). З 1916 другі святар сабора. Арыштаваны 17.4.1927 у Слуцку па адрасе: вул. К.Лібкнехта, д. 19. Асуджаны 17.6.1927 з Аляксандрам Крыкуновым, Антонам Царанковым асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў г. Гадзяч Палтаўскай вобл., Украіна. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.4.1992 пракуратурай Беларусі. Асабовая справа Л. № 32886-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Статистические сведения о церквах и причтах Минской епархии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.