Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » ЛЕВУСАЎ (ЛЕВУСОВ) Каліна Піменавіч
[1872, в. Валымер Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. (вёска не існуе) — ?], царкоўны стараста. Беларус. З сялянскай сям’і. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 27.2.1932. Асуджаны з братамі Анісімам, Максімам, святаром Аляксіем Мазгайлам і інш. калегіяй АДПУ 9.4.1932 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 3 гадоў высылкі ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны Вярхоўным судом СССР 16.1.1989. Групавая справа Л. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.