Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » ЛЕБЕДЗЬ (ЛЕБЕДЬ) Пімен Якімавіч
[1881, мяст. Высабохаўка Палтаўскага пав., цяпер Украіна — ?], іераманах. Беларус. З сялянскай сям’і. Арыштаваны 28.4.1932 у в. Зімніца Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. Асуджаны калегіяй АДПУ 3.9.1932 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Магілёўскай вобл. 16.1.1989. Групавая справа Л. і інш. № 10669 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.