Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II  » ЛЕАНІД БІРУКОВІЧ 

ЛЕАНІД БІРУКОВІЧ

[1866 (?), хут. Ухвала Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Ухвала Крупскага р-на Мінскай вобл. — 25.8.1937, Мінск, турма НКВД], свяшчэннамучанік. Сын Платона Біруковіча, брат Паўла Біруковіча. Пасля сканчэння Мінскай духоўнай семінарыі служыў псаломшчыкам у Мікалаеўскім храме мяст. Смалявічы Барысаўскага пав., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. 7.10.1894 (паводле інш. звестак 8.11.1894) рукапаложаны ў іерэя да Успенскай царквы в. Сморкі Барысаўскага пав. (з 1978 в. Зорычы Барысаўскага р-на). З 1900 ва Успенскім храме в. Брадзец, дзе да гэтага настаяцелем быў яго бацька. Узнагароджаны набедранікам, скуф’ёй (1914). Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны ў 1934. Абвінавачваўся ў «захоўванні ў сваёй хаце залатых манет царскай чаканкі». Праз шэсць тыдняў вызвалены. Зноў арыштаваны ў крас. 1935 за арганізацыю прыхаджан на абарону храма ад закрыцця. Асуджаны 21.10.1935 з Ганнай Собаль паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 6  гадоў ППК. Вызвалены датэрмінова з-за рэзкага пагаршэння стану здароўя. Зноў арыштаваны 17.7.1937 у  в.  Брадзец Бярэзінскім раённым аддзелам НКВД. Адмовіўся даваць паказанні, але пасля катаванняў паставіў подпісы пад пратаколамі допытаў. 22.8.1937 прыгавораны тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 26.3.1989, пленумам Вярхоўнага суда БССР 22.12.1989. Справы Б. № 29321-с і № 21659-с (з фотаздымкам) захоўваюцца ў архіве КДБ Беларусі. У 1999 Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы кананізаваны і далучаны да ліку новапакутнікаў.

Паводле некаторых звестак сын святара Аляксандр расстраляны бальшавікамі ў падлеткавым узросце.

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; За Христа пострадавшие; Житія и Жизнеописанія новопрославленныхъ святых и Подвижниковъ Благочестія, въ Русской Православной Церкви просіявшихъ (отъ царствованія царя-мученика Николая II Александровича і до нашихъ дней). СПб., 2001. Т. 2 (августъ-декабрь); Жития священномучеников Минской епархии.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".