Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » ЛАЎРЫНОВІЧ (ЛАВРИНОВИЧ) Міхаіл Міхайлавіч
[1872, Дзісенскі пав. Віленскай губ. — ?], царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў у адным з храмаў Полацка-Віцебскай епархіі. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 31.1.1930 на хут. Раўнаванкі, цяпер тэрыторыя (хутар не існуе) Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. Асуджаны 24.2.1930 са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Мікалаем Любарскім, Грыгорыем Сінкевічам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 26.6.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Л. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.