Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II » ЛАТОЦКІ (ЛАТОЦКИЙ) Яўстафій
[1872, в. Дубянцы Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], протаіерэй, сын Міхаіла Латоцкага* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1894). Рукапаложаны ў іерэя (1897). З 1901 павятовы назіральнік царкоўна-прыходскіх школ пры Успенскім саборы ў Рэчыцы Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. З 1902 другі святар, у 1920-я г. настаяцель Рэчыцкага Успенскага сабора. З 23.12.1913 духоўны следчы храмаў Рэчыцкага пав. 25.7.1914 духавенствам цэркваў 1-й акругі Рэчыцкага пав. выбраны памочнікам благачыннага. Арыштаваны 26.8.1930. Асуджаны калегіяй АДПУ 27.9.1930 да высылкі ў Сібір з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.11.1989.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Рэчыцкага раёна. У 2-х кн. Кн. 1. Мн., 1998.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.