Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2  » Том II. Дадатак  » ЖАЎНЯРОВІЧ Філіп Дзмітрыевіч 

ЖАЎНЯРОВІЧ Філіп Дзмітрыевіч

(гл.: т. І, с. 293) Іераманах. Н. 4.10.1887 у сялянскай сям’і. Скончыў царкоўна-прыходскую школу. Да 1917 паслушнік Свята-Духава манастыра ў Мінску. З 1933 у высылцы (спецпас. Сюзьма Пінежскага р-на). У 1936 пасля вызвалення жыў у спецпас. Арлецы (Орлецы) таго ж р-на, працаваў рабочым. Меў двое непаўнагадовых дзяцей. Зноў арыштаваны 8.8.1937. Асуджаны як «удзельнік контррэвалюцыйнай групы царкоўнікаў» і за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па другой справе рэабілітаваны 28.7.1989.

Кр.: http://visz.nlr.ru; За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".