Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II. Дадатак » ГАЛЬЧЭНЯ (ГАЛЬЧЕНЯ) Якім Філіпавіч
[1884, в. Пласток Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. царкоўны стараста, верагодна, Раства-Багародзіцкай царквы в. Асавец (тагачасны паштовы адрас: ст. Любань). У першай палове 1930-х г. працаваў у калгасе «Искра» Любанскага р-на. З жонкай Ксеніяй Іванаўнай гадаваў дочак Антаніну (н. ў 1925), Вольгу (1935), сыноў Аркадзя (1930), Уладзіміра (1928), Яўгена (1932). Арыштаваны і 30.7.1935 асуджаны асобай нарадай пры НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да пазбаўлення волі (тэрмін невядомы). Этапаваны (з сям’ёй) у Паўночны край (спецпас. Зара, Рожава і інш. Халмагорскага р-на). Зноў арыштаваны 16.8.1937. Прыгавораны 7.10.1937 за «антысавецкую агітацыю сярод зняволеных» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай групы царкоўнікаў» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 5932) рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 5.10.1992, па другой (№ 38621) УУС Архангельскай вобл. 27.3.1958.
Жонка Якіма Гальчэні загінула ў зняволенні 3.7.1942. Дачка Вольга памерла ў ссылцы. Сын Яўген 18.2.1939 змешчаны ў дзіцячы дом.
Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР; За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.