Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II. Дадатак » ВЯНСЯЦКІ (ВЕНСЯЦКИЙ) Лука Міхайлавіч (Мінеевіч)
[31.10.1879, в. Завідаўка Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. — пасля 1954, в. Абакумава Петушынскага р-на Уладзімірскай вобл., Расія], протаіерэй. З сям’і псаломшчыка Успенскай царквы в. Завідаўка. Скончыў Пінскае духоўнае вучылішча (1897), духоўную семінарыю (?). Працаваў настаўнікам у мяст. Чачэрск Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Гомельскай вобл. Рукапаложаны ў іерэя (1905). Прызначаны настаяцелем Свята-Дзімітрыеўскай царквы в. Выдранка Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі р-н Магілёўскай вобл., адначасова быў загадчыкам і выкладчыкам царкоўна-прыходскай школы. З 1912—13 служыў у Свята-Троіцкім храме в. Батунь Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н. У 1921 пераведзены ў Свята-Троіцкую царкву в. Конева Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Сенненскі р-н Віцебскай вобл. З 1930 служыў ва Успенскім кафедральным саборы ў Невелі, цяпер Пскоўская вобл., Расія, благачынны Невельскай акругі. Арыштаваны ў 1934. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Паўночны край (Архангельск). Без дазволу ўладаў служыў у Кузнячэўскай і Саламбольскай могілкавых цэрквах і ў хатах вернікаў. Зноў арыштаваны 14.6.1938. Прыгавораны 22.6.1940 асобай нарадай НКВД як «удзельнік контррэвалюцыйнай групы царкоўнікаў» да 5 гадоў высылкі ў Краснаярскі край. Вызвалены ў 1943. Працаваў рахункаводам у калгасе імя Молатава, бухгалтарам у Бірулюскай раённай лясной гаспадарцы Краснаярскага краю. З лют. 1946 жыў у Аляксандраве Уладзімірскай вобл. 8.4.1947 прызначаны настаяцелем царквы в. Горкі Камешкаўскага р-на той жа вобл. З 5.4.1949 служыў у храме в. Абакумава таго ж р-на. 26.2.1954 звольнены за штат.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; http://kuz1.pstbi.ccas.ru; За Христа пострадавшие в земле Владимирской: Синодик и биографический справочник. Александров, 2000; За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.