Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II. Дадатак » БЯРОЗАЎ (БЕРАЗОЎ) (БЕРЕЗОВ) Іакаў Калістратавіч
[1872, в. Барскае Валынскай губ., цяпер Украіна — ?], святар. Служыў у адным з храмаў Магілёўскай епархіі. Арыштаваны і 16.9.1926 асуджаны калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Паўночны край (Вельск). Зноў арыштаваны 5.8.1937. Прыгавораны да 10 гадоў ППК. Этапаваны ва Ухта-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 15.9.1989.
Кр.: За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.