[20.12.1900 (2.1.1901), в. Загор’е Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 16.4.1960, Алапаеўск, Свярдлоўская вобл., Расія], протаіерэй, брат Уладзіміра Брыля* і Народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля. Беларус. З сям’і чыгуначніка. Скончыў Загорскую царкоўна-прыходскую школу, Мірскае гарадское вучылішча, Адэскую класічную гімназію, 2 курсы Адэскага сельскагаспадарчага інстытута, Адэскую духоўную семінарыю (1922; экстэрнам). Некаторы час выкладаў у бел. школе ў Адэсе. Рукапаложаны ў іерэя. Прызначаны настаяцелем царквы в. Візірка каля Адэсы. Ажаніўся з Верай Раманаўнай Лейка (1901—82), гадаваў сына Аляксандра** . Арыштаваны 31.10.1931. Асуджаны калегіяй АДПУ да 5 (?) гадоў ППК. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер АДПУ (Марыінск Кемераўскай вобл., Расія). Праз некаторы час пераведзены ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер АДПУ Карэла-Фінскай АССР. Вызвалены ў 1933 датэрмінова. Спрабаваў вярнуцца да святарскага служэння, але атрымаў папярэджанне ад органаў Дзяржбяспекі. Выехаў на Урал да сябра, які ў зняволенні выратаваў яму жыццё, — Аляксандра Пятровіча Увядзенскага*** . Выкладаў рускую мову і літаратуру на рабфаку Ветэрынарнага інстытута ў Троіцку. У 1938 да Б. прыехалі жонка і сын. У 1947 звольніўся з працы. Зноў пачаў служыць святаром, спачатку ў храме Златауста Чалябінскай вобл., з 27.2.1958 у Алапаеўску. Завочна скончыў Ленінградскую духоўную акадэмію. Узнагароджаны санам протаіерэя. Пахаваны ля Алапаеўскага храма. Пакінуў паэтычную спадчыну (пакуль не друкавалася). Рэабілітаваны.
Кр.: З асабістага архіва Таццяны Аляксандраўны Лейка**** .
* Н. 10(22).7.1899 у в. Загор’е. Скончыў Загорскую царкоўна-прыходскую школу, Мірскае гарадское вучылішча, Адэскую класічную гімназію, Адэскі сельскагаспадарчы інстытут. Працаваў у саўгасах на Кіеўшчыне. Перад арыштам заатэхнік саўгаса каля г.?Белая Царква Кіеўскай вобл. Ажаніўся з Надзеяй Іванаўнай Трыбуць, гадаваў дачку Валянціну, сына Віктара. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 28.9.1938 тройкай пры Кіеўскім УНКВД да ВМП. Расстраляны ў 1938. Рэабілітаваны 8.1.1957. Унук У.Брыля Андрэй Віктаравіч стаў праваслаўным святаром. Служыць ва Украіне.
** Н. ў 1923. Скончыў СШ ў Троіцку Чалябінскай вобл. Паступіў на матэматычны ф-т Уральскага дзяржаўнага ун-та (1940). У?1941 мабілізаваны ў армію, скончыў Ленінградскае артылерыйскае вучылішча. З 1942 у дзеючай арміі, паранены. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. У 1949 скончыў Уральскі політэхнічны інстытут. Працаваў на электрастанцыях Свярдлоўскай вобл. З 1967 жыў у Мінску, быў начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела Белгалоўэнерга. Ганаровы энергетык БССР. З 1984 на пенсіі. Памёр 23.12.1998. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.
*** Святар, педагог (не блытаць з поўным цёзкам мітрапалітам (абнаўленчым) Увядзенскім Аляксандрам Пятровічам; гл.: http://kuz1.pstbi.ccas.ru). У 1920-я г. служыў у адной з цэркваў Адэскага пав. У пачатку 1930-х г. арыштаваны і асуджаны да 5 (?) гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер АДПУ. Пасля вызвалення ў сярэдзіне 1930-х г. выкладаў на рабфаку Ветэрынарнага інстытута ў г. Троіцк. У 1960-я г. жыў у Свярдлоўску. Памёр 4.4.1973.
**** Дачка Аляксандра Лейкі (Брыля). Н. ў 1949 у Свярдлоўску. У? 1966 паступіла на філалагічны ф-т Уральскага дзяржаўнага ун-та. У 1967 у сувязі з пераездам перавялася ў БДУ, які скончыла ў?1971. Працавала рэдактарам у Беларускім навукова-даследчым інстутыце навукова-тэхнічнай інфармацыі ў Мінску, Беларускім дзяржаўным ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (былым МРТІ). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2005), Саюза расійскіх пісьменнікаў (2004). Перакладала на рускую мову паэзію В.Аксак, Н.Арсеневай, А.Бадака, Д.Бічэль-Загнетавай, К.Буйло, Л.Дранько-Майсюка, В.Іпатавай, Е.Лось, А.Пісьмянкова, А.Разанава, В.Шніпа, Я.Янішчыц і інш. Аўтар зборніка вершаў «Сентябрь обетованный» (Мн., 2002).