Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II. Дадатак » БАЛБУЦКІ (БАЛБУЦКИЙ) Васілій Савіч
[1880 ці 1883, мяст. Тураў (?) Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер г.п. Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. — 27.10.1937, ГУЛАГ], святар, служыў у адным з храмаў Мінскай ці Магілёўскай епархій. У 1929 арыштаваны з сынам Леанідам (н. ў 1914) і этапаваны ў Нарымскі край. Маёмасць сям’і канфіскавана. У 1935 зноў арыштаваны і высланы (таксама з сынам) у Паўночны край (спецпас. Шабунь Вінаградскага р-на). У трэці раз арыштаваны 28.9.1937. Прыгавораны 23.10.1937 тройкай НКВД Паўночнай вобл. як «удзельнік контррэвалюцыйнай арганізацыі царкоўнікаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 18.7.1958.
Сын святара чарговы раз арыштаваны 27.8.1941. Асуджаны 20.6.1942 асобай нарадай НКВД за «сістэматычную антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Загінуў у зняволенні 24.6.1942. Рэабілітаваны 17.10.1989.
Кр.: Поморский Мемориал: Книга памяти жертв политических репрессий. Архангельск, 1999. У 3-х т. Т. 1; За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006; http://visz.nlr.ru.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.