Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.Том 2 » Том II. Дадатак » АРСЕНІЯ АНТОНАВА (АНТОНОВА)
[Марыя Кірылаўна; 1874, Віцебская губ. — ?], манахіня, сястра Серафімы Антонавай. З 1900 паслушніца Сурскага Іаана-Багаслоўскага манастыра (цяпер Архангельская вобл.). Прыняла манашаскі пострыг. Пасля закрыцця манастыра жыла на яго тэрыторыі. Удзельнічала ў тайных богаслужэннях. Арыштавана 16.11.1941. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 27.5.1942 за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Выслана ў Комі АССР. Вызвалена ў 1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 10.4.1958.
Кр.: За веру Христову. Духовенство, монашествующие и миряне Русской Православной Церкви, репрессированные в Северном крае (1918—1951). Биографический справочник. Архангельск, 2006.
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.