Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КРЫВАДУБСКІ (КРИВОДУБСКИЙ) Ігнат Ігнатавіч 

КРЫВАДУБСКІ (КРИВОДУБСКИЙ) Ігнат Ігнатавіч

[1894, в. Бранавічы, цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 29.11.1938, Мінск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту псаломшчык Успенскага сабора ў Слуцку Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 14.3.1933 у Слуцку па адрасе: вул. Глухая, д. 22. Асуджаны 9.6.1933 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» і як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. 13.11.1938 тройкай НКВД прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа К. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.

 

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".