Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » КОРШУНАЎ (КОРШУНОВ) Уладзімір Іванавіч 

КОРШУНАЎ (КОРШУНОВ) Уладзімір Іванавіч

[1879, в. Кацялёва Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю. У пачатку 1900-х г. прызначаны псаломшчыкам Іаана-Прадцечанскага храма в. Анікавічы Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н. 7.2.1906 пераведзены ў Свята-Троіцкую царкву ў Горках. Рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 11.2.1930. Асуджаны 12.3.1930 са святарамі Магілёўскай епархіі Максімам Галубковым, Фёдарам Івановым, Міхаілам Піневічам, Кірылам Сухабаеўскім асобай нарадай пры АДПУ за «агітацыю супраць калгасаў» дa 3 гадоў высылкі ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.8.1998 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа К. і інш. № 10852 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".